Зняты тэлеканалам “Белсат” дакументальны фільм “Пад прыцэлам улады” пра вядомага беларускага прадпрымальніка Валерыя Леванеўскага стаў лаўрэатам XV Агульнапольскага прагляду дакументальных формаў BAZAR у Познані. Фільм, зняты Мікалаем Ваўранюком і Томашам Янулісам з беластоцкай рэдакцыі тэлеканалу “Белсат”, атрымаў узнагароду ў катэгорыі фільм-рэпартаж “за паказванне, наколькі важным, хоць і небяспечным ёсць вядзенне прыватнага бізнесу ў Беларусі”. “Толькі не пра палітыку, бо гэта небяспечна” – такія словы можна часта пачуць у Беларусі. Подробнее >>>
Былыя палітвязьні і праваабаронцы вітаюць вызваленьне зь віцебскай калёніі Аляксандра Казуліна, а таксама выказваюць меркаваньні адносна перспэктываў магчымага датэрміновага вызваленьня Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма. Былы палітвязень Валер Леванеўскі меў тэлефонную размову з Аляксандрам Казуліным, у якой павіншаваў экс-кандыдата на прэзыдэнта з выхадам на волю. Вядома, што Аляксандар Казулін перанёс сустрэчу з журналістамі, якую меркавалі правесьці сёньня, на сераду, 20 жніўня. Подробнее >>>
Пратрымаўшы больш за дзьве гадзіны, міліцыянты выпусьцілі Антона Леванеўскага, якому 14 гадоў. Яго затрымалі на гарадзенскім рынку “Паўднёвы” з улёткамі. Паводле ягонага бацькі, Валерыя Леванеўскага, у Кастрычніцкім РАУС настойліва прасілі, каб ён асабіста прыехаў забраць сына. З гэтага кіраўнік незарэгістраванага страйкаму прадпрымальнікаў робіць выснову, што ў яго самога маглі ўзьнікнуць праблемы ў пастарунку. Забраў Антона зь міліцыі ягоны хросны бацька Аляксандар Васільеў. Паводле яго, сканфіскаваная ўлётка пачыналася зь віншаваньня жанчынаў з 8 сакавіка. Пратакол міліцыянты ня сталі складаць, а ад тлумачэньняў Антон Леванеўскі адмовіўся. Подробнее >>>
За два гады, пакуль ён знаходзіўся за кратамі, прадпрымальнікі не забыліся на кіраўніка свайго агульнацыянальнага страйкама. Сустрэча з актывістамі прадпрымальніцкага руху адбылася ў Слоніме, куды Валерыя Леванеўскага даставілі супрацоўнікі івацэвіцкай папраўчай калёніі N22. Да палітвязьня прыехалі прадпрымальнікі з Мінска, Барысава, Баранавіч, Слуцка, Салігорска, Віцебска, Наваполацка. Подробнее >>>
У Беларусі фактычна не існуе незалежных судоў, ад 2001 году ацэнка сытуацыі паводле Freedom House, застаецца блізкай да найгоршай. Канстытуцыя Беларусі не забясьпечвае незалежнасьці судзьдзяў, яны цалкам залежныя ад прэзыдэнта. Справаздача адзначае, што ў Беларусі магчымыя справядлівыя судовыя працэсы, але толькі ня ў тых справах, дзе ёсьць палітычная альбо ідэалягічная матывацыя. Шматлікія выпадкі , калі турэмная адміністрацыя парушае правы палітычных вязьняў. Справаздача прыводзіць і канкрэтныя прыклады палітычна матываваных працэсаў: справы Міхаіла Марыніча, Мікалая Статкевіча, Валерыя Леванеўскага ды іншыя, а таксама адзначае, што супраць палітычных і грамадзкіх дзеячоў фабрыкуюцца крымінальныя справы. Подробнее >>>
Амэрыканскае аддзяленьне міжнароднай арганізацыі Amnesty International ініцыявала акцыю міжнароднай падтрымкі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”. Ад 21 лютага Мікалай Астрэйка, Эніра Браніцкая, Цімафей Дранчук і Аляксандар Шалайка знаходзяцца пад арыштам. Іх вінавацяць у дзеяньнях ад імя незарэгістраванай арганізацыі паводле часткі другой артыкулу 193 Крымінальнага кодэксу. Подробнее >>>
Сёньня выйшаў на волю палітвязень Валеры Леванеўскі. Ён два гады знаходзіўся ў папраўчай калёніі за публічную абразу прэзыдэнта. З самага ранку спадара Леванеўскага з калёніі “Воўчыя норы”, што ў Івацэвіцкім раёне — пакуль ніхто не пасьпеў прыехаць сустрэць — завезьлі ў суседні Слонім. Аднак ён паведаміў пра гэта па тэлефоне, і сустрэча з роднымі, а таксама з актывістамі прадпрымальніцкага руху з розных гарадоў Беларусі адбылася ўжо ў гэтым горадзе. Подробнее >>>
З 25 сьнежня лідэр страйкаму прадпрымальнікаў Валер Леванеўскі трымае галадоўку. Пра гэта, як паведамляе “Радыё Свабода”, сваякам Леванеўскага паведаміў чалавек, які адбывае пакараньне разам зь ім у Івацэвіцкай калёніі. Паводле гэтай крыніцы, Валер Леванеўскі дамагаецца пакараньня кіраўнікоў адміністрацыі калёніі, якія, як ён лічыць, шматразова парушалі ягоныя правы і правы іншых вязьняў — напрыклад, два тыдні таму Валера Леванеўскага не пусьцілі на пахаваньне бацькі. Подробнее >>>
Лідэр гарадзенскіх прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі, які адбывае пакараньне ў Івацэвіцкай калоніі, просіць адміністрацыю адкрыць пакой для вернікаў розных канфэсіяў. Пра гэтую ініцыятыву Валера Леванеўскага распавёў Радыё Свабода сын вязьня Ўладзімір Леванеўскі. Паводле Валера Леванеўскага, у Івацэвіцкай калоніі сярод вязьняў большасьць складаюць атэісты, а сярод вернікаў пераважна праваслаўныя . Аднак шмат і каталікоў, пратэстантаў, прадстаўнікоў іншых канфесіяў. Подробнее >>>
Лідэр Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў, сябра Рады грамадзянскіх ініцыятываў “Свабодная Беларусь” Валеры Леванеўскі патрапіў у турэмную мэдычную частку. Пра гэта «Радыё Свабода» паведамілі ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў. Сваякі Леванеўскага не выключаюць, што яго пакаралі зьмяшчэньнем у турэмны ізалятар. Палітвязень не спыніў галадоўкі. Подробнее >>>
Ў дакумэнце “Freedom House” пералічаныя факты арыштаў грамадзкіх актывістаў і палітычных праціўнікаў рэжыму. 26 красавіка летась быў арыштаваны і прысуджаны да 5 гадоў турэмнага зьняволеньня, нібыта за крадзеж,былы міністар зьнешнеэканамічных сувязяў Міхаіл Марыніч. 9 чэрвеня за распаўсюд улётак і зьнявагу прэзыдэнта да двух з паловай гадоў была прысуджаная Аксана Новікава. У кастрычніку, па падобных абвінавачаньнях, па 2 гады калёніі атрымалі апазыцыйныя лідэры Валеры Леванеўскі і Аляксандар Васільеў. Подробнее >>>
На мiнулым тыднi абвясцiў галадоўку кiраўнiк незарэгiстраванага страйкаму прадпрымальнiкаў Валерый Леванеўскi, якi сядзiць у следчым iзалятары турмы ў Гродне. Дагэтуль яго абвiнавачвалi толькi за ўчыненне публiчнай абразы прэзiдэнта Лукашэнкi, а цяпер – i за арганiзацыю несанкцыянаванага мiтынгу з масавымi беспарадкамi. Разам з iм абвiнавачваюць яшчэ трох чалавек. Подробнее >>>
21 июля к делу о публичном оскорблении президента Лукашенко, которое ведет Ленинская прокуратура Гродно, добавилось новое уголовное дело, возбужденное сразу относительно четырех человек - руководителя Общенационального стачкома предпринимателей Валерия Левоневского и его заместителя Александра Васильева, жены Васильева Натальи и 18-летнего сына Левоневского - Владимира Подробнее >>>