Былыя палітвязьні і праваабаронцы вітаюць вызваленьне зь віцебскай калёніі Аляксандра Казуліна, а таксама выказваюць меркаваньні адносна перспэктываў магчымага датэрміновага вызваленьня Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма. Былы палітвязень Валер Леванеўскі меў тэлефонную размову з Аляксандрам Казуліным, у якой павіншаваў экс-кандыдата на прэзыдэнта з выхадам на волю. Вядома, што Аляксандар Казулін перанёс сустрэчу з журналістамі, якую меркавалі правесьці сёньня, на сераду, 20 жніўня. Подробнее >>>