За два гады, пакуль ён знаходзіўся за кратамі, прадпрымальнікі не забыліся на кіраўніка свайго агульнацыянальнага страйкама. Сустрэча з актывістамі прадпрымальніцкага руху адбылася ў Слоніме, куды Валерыя Леванеўскага даставілі супрацоўнікі івацэвіцкай папраўчай калёніі N22. Да палітвязьня прыехалі прадпрымальнікі з Мінска, Барысава, Баранавіч, Слуцка, Салігорска, Віцебска, Наваполацка.

Адзін з іх, спадар Гарбачоў, сказаў:
– Мы тут для таго, каб зноў даць штуршок аб’яднанню прадпрымальніцкага руху, каб перастаць дзяліць пытанні на эканамічныя і палітычныя. Бо мы даўно ўсе ў палітыцы, прайшлі праз выбарчыя кампаніі. Людзі нашы амаль усе пасядзелі за кратамі, пацярпелі: у каго быў закрыты бізнэс, у каго збіраюцца закрыць. І калі мы тут, значыцца прыехалі нармальныя, смелыя, спраўджаныя людзі. А каго тут няма, ён яшчэ да нас далучыцца. У нас яшчэ работы непачаты край. Тое, што Леванеўскі даў штуршок нашаму руху, і тое, што людзі цяпер тут, за гэта дзякуй яму і актывістам з розных гарадоў.
У прадпрымальніцкім руху апошнімі гадамі адбываецца сур’ёзнае змаганне за лідэрства. За сваю дзейнасьць у гэтым руху найбольш пацярпелі якраз кіраўнікі страйкаму прадпрымальнікаў Беларусі Валер Леванеўскі і Александр Васільеў з Гродна. Яны 1 траўня 2004 года арганізавалі мітынг з палітычнымі патрабаваннямі. Леванеўскага арыштавалі перад мітынгам на 15 сутак, а Васільеву інкрымінавалі арганізацыю несанкцыяніраванага мерапрыемства з масавымі беспарадкамі. Канчаткова абодвух пакаралі двухгадовым зняволеннем за публічную абразу прэзыдэнта. Абразу суд убачыў ва ўлётцы з ананімным вершам і з заклікам прыйсці на першамайскі мітынг, у якім былі наступныя радкі: “Прыйдзі і скажы, што ты супраць, каб за твой кошт нехта ездзіў у Аўстрыю адпачываць, ездзіць на лыжах, жыць дзеля свайго задвальнення”. Александра Васільева летась выпусьцілі па амністыі, а Валер Леванеўскі адбыў за кратамі поўны тэрмін.
На наступны дзень экс-палітвязень сустрэўся з гродзенскімі журналістамі, расказаў пра ўмовы існавання ў папраўчай калоніі і падзяліўся сваімі найбліжэйшымі плянамі. Паводле яго, зняволеным плацяць капейкі і затрымліваюць заробкі. Часцяком іх прымушаюць пісаць заявы ўзяць на працу “работнікам на грамадзкіх пачатках”, напрыклад – на кухню. Ён імкнуўся, каб з ім заключылі сапраўдную працоўную дамову. Але атрымаў адказ, што ў месцах зняволення Працоўны кодэкс нібыта не дзейнічае. Тады Валер Леванеўскі здолеў звярнуцца ў працоўную інспэкцыю, у калоніі зрабілі праверку і аштрафавалі некаторых службовых асобаў.
Зараз былы палітвязень будзе шукаць сродкі для існаваньня: паспрабуе заняцца прадпрымальніцтвам. А калі ня ўдасца, пойдзе слесарам на завод. Адначасова будзе шукаць формы работы з прадпрымальнікамі, магчыма – супрацоўнічаць з іншымі палтычнымі сіламі і грамадскімі арганізацыямі. Валер Леванеўскі таксама хоча падрабязна азнаёміцца з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы і збіраецца з дапамогай адваката напісаць скаргу ў камісію ААН па правах чалавека, бо па-ранейшаму лічыць, што асудзілі яго несправядліва.
Алесь Кавалёў
Напомним, что председателя Общенационального Стачечного Комитета Предпринимателей Республики Беларусь, члена Совета гражданских инициатив «Свободная Беларусь» Валерия Левоневского суд приговорил к двум годам лишения свободы, с отбыванием наказания в колонии общего режима, за организацию митинга 1 мая 2004 года под лозунгом “А.Лукашенко в отставку” и так называемое “Оскорбление президента Республики Беларусь”. 7 сентября 2004 года Ленинский районный суд г. Гродно (Судья Дмитрий Демченко) признал Валерия виновным в нанесении публичного оскорбления президенту Беларуси, сопряженного с обвинением в совершении тяжкого преступления (ст. 368, ч. 2 Уголовного кодекса Республики Беларусь).
В приговоре указывается, что во фразе «Приди и скажи, что ты против, чтобы за твой счет кто-то ездил в Австрию отдыхать, кататься на лыжах, жить в свое удовольствие», напечатанной в листовке, содержится оскорбление чести и достоинства Александра Лукашенко. (Уголовное дело №04065250036)
Коллегия по уголовным делам Гродненского областного суда 19.10.2004 оставила приговор от 7.09.2004 без изменений, и данный приговор вступил в законную силу. Вышеуказанное преступление содержится, по мнению судов, в листовке (Адрес в Интернет http://www.levonevski.net/zone/docvip.htm), которая изготовлена и распространена Левоневским В.С. (как следует из приговора суда). Надзорная жалоба на имя председателя Гродненского областного суда также не дала результатов – приговор остался в силе.
Левоневскому отказано применении амнистии и в досрочном и освобождении. Находясь за решеткой, Валерий Левоневский продолжал борьбу за свои права и права других осужденных. Предприниматель неоднократно проводил длительные голодовки, за что неоднократно помещался в штрафной изолятор, получал несправедливые взыскания со стороны администрации колонии. Правозащитная организация «Международная амнистия» признала Валерия Левоневского узником совести.
Полезная информация:
Видео: “Под прицелом власти”
Против судьи Демченко (осудившего Левоневского) Генпрокуратура возбудила уголовное дело
Левоневский, Валерий Станиславович — Википедия