Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Новости

  Интервью

  Авторские Статьи

  Пресса о нас

  Фотогалерея

  Вопрос-Ответ

  Автобиография

  Полезные Ссылки

  Контакты

  Политзаключенные

  Законодательство

  Новости сайта

  Архив

  English version

  by eng pl lv fr


- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Тюрьмы Беларуси

- Деловая Украина




Рассылка


Content.Mail.Ru

Rambler's Top100

18.08.2008

В. Леванеўскі: Да свабоды таксама трэба прызвычаіцца

Былыя палітвязьні і праваабаронцы вітаюць вызваленьне зь віцебскай калёніі Аляксандра Казуліна, а таксама выказваюць меркаваньні адносна перспэктываў магчымага датэрміновага вызваленьня Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма. Былы палітвязень Валер Леванеўскі меў тэлефонную размову з Аляксандрам Казуліным, у якой павіншаваў экс-кандыдата на прэзыдэнта з выхадам на волю. Вядома, што Аляксандар Казулін перанёс сустрэчу з журналістамі, якую меркавалі правесьці сёньня, на сераду, 20 жніўня.

 В. Леванеўскі: Да свабоды таксама трэба прызвычаіцца

Валер Леванеўскі не зьдзівіўся таму, што Аляксандар Казулін пакуль устрымліваецца ад кантактаў з журналістамі:

“Зразумела, што гэтак пытаюцца тыя, хто сам не сядзеў. Чалавеку трэба прызвычаіцца, агледзецца. Турма — гэта ня тое, што захацеў — паглядзеў тэлевізар, пачытаў газэту, зь некім пагутарыў. Зараз ён усё дакладна робіць, вывучае абставіны. Я так разумею, што ён і далей плянуе працягваць палітычную дзейнасьць. І вельмі рады, што ў яго якасьці байца захаваліся”.

Валер Леванеўскі мяркуе, што неўзабаве вызваляць Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма, якія засталіся апошнімі ў сьпісе палітвязьняў. Паводле Валера Леванеўскага, гэта могуць зрабіць і шляхам пратэсту старшыні Вярхоўнага Суду:

“Мэханізмаў існуе шмат. Вызваліць у Беларусі можна лёгка, як і пасадзіць”.

Вядомыя ранейшыя заявы Аляксандра Казуліна пра тое, што ён ня выйдзе на волю без адначасовага вызваленьня Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма. Праваабаронца, былы судзьдзя Гары Паганяйла не ўспрымае гэтыя словы даслоўна:

“Патрабаваць можна, выказваць салідарнасьць можна, але юрыдычна пасьля ўказу ў калёніі ня могуць трымаць таго, хто памілаваны. Яны мусяць выставіць вольнага чалавека за межы гэтай установы”.

Гары Паганяйла спадзяецца на ўказ кіраўніка дзяржавы аб памілаваньні Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма. Паводле праваабаронцы, для гэтага не патрабуецца ні заява зьняволенага, ні ягонае прызнаньне ў вінаватасьці. Што да палітычных прычынаў, праваабаронца мяркуе: без вызваленьня Парсюкевіча і Кіма беларускія ўлады не дасягнуць пастаўленай мэты — замірэньня з Захадам і ЗША.

Нагадаем, ужо на волі Аляксандар Казулін паўтарыў сваё патрабаваньне да ўладаў — вызваліць таксама Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.

Лідэр незарэгістраванага “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч вітае вызваленьне Аляксандра Казуліна, але ня мае ілюзій адносна зьмены сутнасьці беларускага рэжыму:

“Каго б і пасьля якой бы працэдуры ні вызвалілі, мы мусім разумець: гэта падачкі рэжыму, але ня зьмена стратэгічнага курсу”.

У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС не камэнтуюць пытаньня пра датэрміновае вызваленьне Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма. “Будзе рашэньне — вызвалім”, — сказаў супрацоўнік дэпартамэнту, які не назваў сябе. Сёньня тэлефоны прэсавай службы прэзыдэнта маўчаць — супрацоўнікі службы знаходзяцца ў Сочы разам з Аляксандрам Лукашэнкам.

Сваякі Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма чакаюць навінаў пра іх вызваленьне, але пакуль аптымістычных зьвестак няма. Жонка Сяргея Парсюкевіча Натальля сёньня атрымала ад яго ліст зь Менскай калёніі:

“Напісаў, што рэжым тут больш жорсткі, асабліва што да званкоў дадому. Але лепшае харчаваньне і бытавыя ўмовы лепшыя”.

Маці палітвязьня Андрэя Кіма Тацяна кажа, што вызваленьне Аляксандра Казуліна дало і ёй спадзяваньне на тое, што сын хутка выйдзе на волю.

Алег Грузьдзіловіч Радыё Свабода

Напомним, что председателя Общенационального Стачечного Комитета Предпринимателей Республики Беларусь, члена Совета гражданских инициатив «Свободная Беларусь» Валерия Левоневского суд приговорил к двум годам лишения свободы, с отбыванием наказания в колонии общего режима, за организацию митинга 1 мая 2004 года под лозунгом “А.Лукашенко в отставку” и так называемое “Оскорбление президента Республики Беларусь”. 7 сентября 2004 года Ленинский районный суд г. Гродно (Судья Дмитрий Демченко) признал Валерия виновным в нанесении публичного оскорбления президенту Беларуси, сопряженного с обвинением в совершении тяжкого преступления (ст. 368, ч. 2 Уголовного кодекса Республики Беларусь).

В приговоре указывается, что во фразе «Приди и скажи, что ты против, чтобы за твой счет кто-то ездил в Австрию отдыхать, кататься на лыжах, жить в свое удовольствие», напечатанной в листовке, содержится оскорбление чести и достоинства Александра Лукашенко. (Уголовное дело №04065250036)

Коллегия по уголовным делам Гродненского областного суда 19.10.2004 оставила приговор от 7.09.2004 без изменений, и данный приговор вступил в законную силу. Вышеуказанное преступление содержится, по мнению судов, в листовке (Адрес в Интернет http://www.levonevski.net/zone/docvip.htm), которая изготовлена и распространена Левоневским В.С. (как следует из приговора суда). Надзорная жалоба на имя председателя Гродненского областного суда также не дала результатов – приговор остался в силе.

Левоневскому отказано применении амнистии и в досрочном и освобождении. Находясь за решеткой, Валерий Левоневский продолжал борьбу за свои права и права других осужденных. Предприниматель неоднократно проводил длительные голодовки, за что неоднократно помещался в штрафной изолятор, получал несправедливые взыскания со стороны администрации колонии. Правозащитная организация «Международная амнистия» признала Валерия Левоневского узником совести.

Полезная информация:

Видео: “Под прицелом власти”

Против судьи Демченко (осудившего Левоневского) Генпрокуратура возбудила уголовное дело

Левоневский, Валерий Станиславович — Википедия

Ключевые слова: , , ,








При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на levonevsky.org обязательна

© 2006 -2016 г. www.levonevsky.org

TopList


ЗОНА - специальный проект. Белорусская тюрьма. Уголовное дело по оскорблению Президента Республики Беларусь.

"Предприниматель" - электронная версия бюллетеня ИП Беларуси

ООН В мире Беларусь 16

Акции протеста Репрессии

Союзное государство СНГ

Политика Общество Тоp

Высокие технологии Наука

Экономика Культура Цены

Спорт Финансы Вооружение

Малый бизнес Юмор

Недвижимость Авто новости





NewsBY.org - Новости Беларуси. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Белорусский Правовой Портал