Загрузить Adobe Flash Player

  Главная

  Новости

  Интервью

  Авторские Статьи

  Пресса о нас

  Фотогалерея

  Вопрос-Ответ

  Автобиография

  Полезные Ссылки

  Контакты

  Политзаключенные

  Законодательство

  Новости сайта

  Архив

  English version

  by eng pl lv fr


- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Тюрьмы Беларуси

- Деловая Украина




Рассылка


Content.Mail.Ru

Rambler's Top100

08.06.2006

Amnesty International заклікае дасылаць паштоўкі ў КДБ

Амэрыканскае аддзяленьне міжнароднай арганізацыі Amnesty International ініцыявала акцыю міжнароднай падтрымкі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”. Ад 21 лютага Мікалай Астрэйка, Эніра Браніцкая, Цімафей Дранчук і Аляксандар Шалайка знаходзяцца пад арыштам. Іх вінавацяць у дзеяньнях ад імя незарэгістраванай арганізацыі паводле часткі другой артыкулу 193 Крымінальнага кодэксу.

Леванеўскі: Маральная падтрымка – гэта неятолькі тое, што мне прыемна атрымаць вялізную колькасьць лістоў.

Summer Postcard Action – у перакладзе “Летняя акцыя паштовак” – мае на мэце даць зразумець беларускай дзяржаве, што лёс актывістаў “Партнэрства” хвалюе людзей з усяго сьвету.

Сутнасьць акцыі Summer Postcard Action такая: сябры Amnesty International – разам у сьвеце іх каля 75 тысячаў, – дасылаюць у Менск, на адрэсу КДБ, паштоўкі са словамі падтрымкі ў бок Эніры Браніцкай, Цімафея Дранчука, Міколы Астрэйкі і Аляксандра Шалайкі.

Дырэктар расійскага прадстаўніцтва Amnesty International Сяргей Нікіцін тлумачыць: акцыя распачалася ў рамках праекту тэрміновай дапамогі.

(Нікіцін: ) “Яна даволі эфэктыўная. Калі да лічбаў, то каэфіцыент карыснага дзеяньня гэткіх акцыяў – 30-40% паводле нашых назіраньняў. Гэтыя акцыі ўздымаюць маральны дух палітвязьняў і часта дапамагаюць зрабіць умовы ўтрыманьня нармальнымі – хаця б такімі, якімі яны павінны быць паводле закону”.

Прыкладам плённых дзеяньняў Amnesty International Сяргей Нікіцін называе акцыі тэрміновай дапамогі на падтрымку Сяргея Васільлева і Валерыя Леванеўскага ў Беларусі, а таксама расейскага палітвязьня Бахрума Хамроева.

(Нікіцін: ) “Сяргея Васільлева выпусьцілі на свабоду ўмоўна-датэрмінова. Бахрум Хавроеў – калі прыйшоў да нас пасьля ўмоўна-датэрміновага вызваленьня, сказаў, што колькасьць лістоў была калясальная. І рэакцыя кіраўніцтва калёніі, дзе яго ўтрымлівалі, была проста фантастычная: хто гэта такі, чаму яму столькі пішуць з-за мяжы? Калі чалавек трапляе ў пражэктар, так бы мовіць, міжнароднай супольнасьці, ім прыходзіцца быць асьцярожнымі”.

На думку былога палітвязьня Валерыя Леванеўскага, міжнародная ўвага да ягонага лёсу сапраўды мела плён.

(Леванеўскі: ) “Маральная падтрымка – гэта неятолькі тое, што мне прыемна атрымаць вялізную колькасьць лістоў. Мяняецца грамадзкае стаўленьне. Натуральна, адміністрацыя турмы, пракуратуры ставіцца больш уважліва. Не выключаю, што некаторыя правапарушэньні, якія маглі быць зь іх боку ў дачыненьні да мяне, не ажыцьцявіліся. Бо адміністрацыя разумела: розгалас забясьпечаны”.

Акцыя тэрміновай дапамогі на падтрымку актывістаў “Партнэрства” толькі распачатая. Ці атрымліваў ужо лісты падтрымкі Камітэт Дзяржаўнай бясьпекі, мы запыталіся ва Ўладзімера Надтачаева, кіраўніка цэнтру інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю КДБ.

(Надтачаеў: ) “Нічога не магу сказаць наконт гэтага.”

(Карэспандэнтка: ) “А наагул зьвяртаюцца міжнародныя арганізацыі ў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі?”

(Надтачаеў: ) “Апошнім часам не прыпамінаю такога.”

На сёньняшні дзень Amnesty International лічыць вязьнямі сумленьня 18 палітзьняволеных Беларусі. Гэта вельмі шмат, кажа Сяргей Нікіцін, выказваючы вялікую заклапочанасьць беларускай сытуацыяй з боку Amnesty International.

Радыё Свабода

http://www.svaboda.org/content/article/771011.html

Ключевые слова: , , , ,








При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на levonevsky.org обязательна

© 2006 -2016 г. www.levonevsky.org


TopList


ЗОНА - специальный проект. Белорусская тюрьма. Уголовное дело по оскорблению Президента Республики Беларусь.

"Предприниматель" - электронная версия бюллетеня ИП Беларуси

ООН В мире Беларусь 16

Акции протеста Репрессии

Союзное государство СНГ

Политика Общество Тоp

Высокие технологии Наука

Экономика Культура Цены

Спорт Финансы Вооружение

Малый бизнес Юмор

Недвижимость Авто новости





NewsBY.org - Новости Беларуси. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Белорусский Правовой Портал